Перайсці да зместу

Суд Першамайскага раёна г. Віцебска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суд Першамайскага раёна г. Віцебска
Від раённы суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі
Юрысдыкцыя Першамайскі раён Віцебска
Склад прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Тэрмін службы 5 гадоў
Кіраўніцтва
Старшыня Аляксандр Эдуардавiч Ляшковiч
Уступіў на пасаду 31 снежня 2021 
Зала пасяджэнняў
Адрас 210015, г. Віцебск, вул. Гарбачэўскага, 26

Суд Першамайскага раёна г. Віцебска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Першамайскага раёна Віцебска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Гарбачэўскага, 26.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Віцебскі абласны суд[1].

Старшыні суда

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі